Як знайсці навуковага кіраўніка ў Германіі?

22 ноября 2018

Шаноўнае спадарства, калі вы марыце абараніць доктарскую дысертацыю ў Германіі, тоя я паспрабую вам дапамагчы ў гэтым. Адразу зазначу, што я буду гаварыць з вамі ў дадзеным артыкуле толькі пра гуманітарныя дысцыпліны. Калі вы займаецеся дакладнымі навукамі, то ў маім опусе вы зможаце пазнаёміцца хіба што з агульнымі прынцыпамі пошуку навуковага кіраўніка, але не атрымаеце вычарпальнай інфармацыі. Вось жа, гэты артыкул я адрасую менавіта сваім пабрацімамам-гуманітарыям.

Калі вы збіраецеся абараняць доктарскую дысертацыю ў Германіі, то вы мусіце, найперш, авалодаць нямецкай мовай. У адпаведнасці з Агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай вам неабходна засвоіць нямецкую мову не ніжэй за В2. Хаця, як паказвае практычны вопыт, і гэтага усё ж недастаткова. Я парэкамендаваў бы вам засвоіць нямецкую мову на ўзроўні С1. Калі раптам вы засвоіце нямецкую мову аж на ўзроўні С2, то можаце смела лічыць, што моўнае пытанне вы закрылі.

Як засвойваць нямецкую мову, вырашаць, натуральна, вам самім. Можна пайсці на нармальныя курсы накшталт LinguaLand і там вывучыць мову пад кіраўніцтвам і з дапамогай прафесійных выкладчыкаў у прыймальны тэрмін. Хуткасць вывучэння мовы перш за ўсё залежыць ад вашых асабістых высілкаў і матывацыі. Чым большая матывацыя і адпаведна прыкладзеныя намаганні, тым большая хуткасць засваення мовы. Але ў любым выпадку, калі вы будзеце вучыць нямецкую мову, што называецца, з абсалютнага нуля, то да сур’ёзнага ўзроўня вы не дойдзеце хутчэй чым за чатыры гады сур’ёзнай працы, калі вы не лінгвістычны геній альбо калі ў вас не процьма вольнага часу.

Затым вы пачынаеце шукаць універсітэт і навуковага кіраўніка. У пошукавіку Google напішыце на нямекай мове выраз “універсітэты Германіі” і знайдзіце сабе падыходзячы ўніверсітэт. Прыдатнасць універсітэта менавіта для вас можна ацаніць уважліва пачытаўшы, напрыклад, інфармацыю на сайце, а можна і патэлефанаваць туды, напрыклад, па Skype на іх мясцовы стацыянарны тэлефон. Перад такім тэлефанаваннем варта падрыхтавацца: запішыце ў свій нататнік загадзя ўсе важныя для вас пытанні і структуру магчымай размовы. На тым жа сайце вы знойдзеце спісы ўсіх выкладчыкаў, якія працуюць на розных факультэтах адпаведнага ўніверсітэта. Знайдзіце таго выкладчыка, які збольшага займаецца менавіта вашай тэматыкай і чытаеце прая яго ў інтэрнэце. Калі такая магчымасць ёсць, а гэта вельмі пажадана, то знаходзіце таксама публікацыі гэтага прафесара, а яшчэ лепей, кнігі альбо манаграфіі. Вось  чаму неабходна валодаць нямецкай мовай, усё ж, не ніжэй за С1. Я, напрыклад, не уяўляю сабе, што вы зможаце зразумець у тых публікацыях і тым болей кнігах з узроўнем В2. Мяркую, што вы нават як след не зможаце азнаёміцца з інфармацыяй пра ўніверсітэт. Многія, канешне, могуць сказаць, што з узроўнем В2 я маўляў зразумею інфармацыю ў цэлым. І сапраўды, многія так думаюць, а потым у іх у выніку нічога і не атрымліваецца.

Карацей, калі вы ўжо знайшді і ўніверсітэт, і патэнцыйнага навуковага кіраўніка, то трэба ўважліва пачытаць пра гэтага прафесара і пазнаёміцца з яго працамі. Затым вы мусіце напісаць гэтаму верагоднаму навуковаму кіраўніку стандартны ліст з двума дадаткамі. У лісце не трэба пісаць занадта шмат: немцы не любяць, калі нехта лье ваду. Пішыце коратка і па сутнасці. Добры дзень спадар такі-та альбо спадарыня такая-та, дзякуй вам за вашу ўвагу, я студэнт, магістрант альбо аспірант з Беларусі. Калі вы ўжо сур’ёзны навуковец, значыць так і пішыце, што вы кандыдат альбо доктар такіх-та навук. Дале праўдзіва ўкажыце, што столькі-та часу вы займаецеся такой-та навуковай праблематыкай. Абавязкова падкрэсліце сувязь вашай праблематыкі з праблематыкай магчымага навуковага кіраўніка, напішыце прыкладна так: “Паколькі мая тэма даследвання, як мне падаецца, супадае з вашай, то ці не хацелі б вы стаць маім навуковым кіраўніком? Калі мой ліст вас зацікавіў, то, каб лепей пазнаёміцца са мной і маёй навуковай дзейнасцю, я прыкладаю два дадаткі”. У канцы ліста не забудзьце напісаць, што ваш хуткі адказ я бачу загадзя і стандартнае завяршэнне такога ліста.

Цяпер пагаворым пра дадаткі.

Дадатак №1: “Матывацыйны ліст”. У гэтым дадатку канспектыўна пішаце, чым вы канкрэтна займаецеся, якія вы ўжо дасягнулі вынікі, як ваша дзейнасць карэліруецца з дзейнасцю вашага патэнцыйнага навуковага кіраўніка, практыная карысць для вашага патэнцыйнага навуковага кіраўніка, чаму вы хочаце напісаць вашу працу менавіта ў Германіі, як гэта праца будзе прымяняцца на практыцы вамі і вашым нямецкім візаві. Увесь час падкрэслівайце сувязь вашай працы з той праблематыкай, якой займаецца нямецкі прафесар. Вось чаму неабходна пачытаць, працы свайго патэнцыйнага навуковага кіраўніка. А для таго, каб іх прачытаць неабходна надзвычай добра валодаць нямецкай мовай, асабліва, калі вы будзеце чытаць працы філасофскага альбо гісторыка-культуралагічнага кшталту. Шмат не пішыце, бо ніхто больш за дзве, у кранім выпадку тры, старонкі чытаць не будзе. Сам тэкст цалкам звычайны і стандартны: фармат А4, інтэрвал 1,5 шрыфт Times New Roman, палі па 2,5 см.

У Дадатку №2 “Біяграфія” вы мусіце ў таблічнай форме прадставіць усе важныя вехі свайго жыцця. У левым верхнім куце напішыце 4-5 ключавых словаў, звязаных з вашай дзейнасцю, напрыклад, што вы лінгвіст, культуролаг, перакладчык і гісторык. Затым пішаце пад гэтымі словамі сваё імя і прозвішча, зразумела, як у пашпарце лацінскімі літарамі. Пасля ўказваце адрас, тэлефон і сваю электронную пошту. Насупраць гэтага мікратэксту справа размясціце свой актуальны фотаздымак. Пасля па цэнтру на нямецкай мове пішыце слова “Біяграфія”. Пад словам “Біяграфія” размясціце падзпагаловак “Асабістыя дадзеныя” і там пералічыце ў адвольным але лагічным парадку такія катэгорыі як дата нараджэння, месца нараджэння і грамадзянства, можна дадаць яшчэ што-небудзь з той жа оперы. Зразумела, уся інфармацыя мусіць быць толькі праўдзівай і лёгка пацвярджаемай дакументальна.

Наступным падзагалоўкам у вашай “Біяграфіі” з’яўляецца “Адукацыя”. Тут можна пералічваць вашы дасягненні як у храналагічным парадку, так і ў адваротным — не прынцыпова. Галоўнае, пішыце злева даты, а зправа пішыце назву ўстановы. Усё павінна быць коратка і па-сутнасці. Напрыклад, злева дата пачатку вучобы і завяршэння вучобы: тры лічбы, аддзеленыя адна ад другой касымі рысамі, а зправа — назва ўніверсітэта і г.д. Затым напішыце падзагаловак “Практыка”, дзе можна напісаць усе свае практыкі і наведаныя семінары. Затым напішыце абрэвіятуру EDV і раскажыце пра свае камп’ютарныя  і падобныя навыкі. Вынесеце свае курсавыя, дыпломныя, магістарскія і кандыдатскія дысертацыі ў асобныя рубрыкі. Таксама асобна раскажыце ў такой жа канспектыўнай манеры пра свае публікацыі, калі ў вас такія ўжо ёсць. Пасля раскажыце пра сваю далейшую адукацыю альбо пра навуковыя дасягненні. У самым канцы адначце, на якім узроўні вы валодаеце нямецкай мовай. У самым канцы біяграфіі яшчэ раз укажыце свой адрас, кантактныя дадзеныя і ўзроўні валодання мовамі.

Калі вы адчуваеце, што не можаце самастойна справіцца з напісаннем вышэй названых двух дадаткаў да пісьма альбо проста хочаце сябе праверыць, каб упэўніцца, што ўсё напісана слушна і добра, тады звярніцеся да кампетэнтных людзей. Біяграфія можа быць трошкі даўжэй, чым матывацыйны ліст — да чатырох старонак, але і з ёй не трэба перабольшваць.

Адпраўце адзін і той жа ліст як мінімум паўсотні патэнцыйных кіраўнікоў, хто-небудзь хутчэй за ўсё вам адкажа. Галоўнае не адсылайце аднолькавы ліст у адзін і той жа ўніверсітэт. Вы павінны заўжды трымаць у галаве прынцып: адзін універсітэт — толькі адзін патэнцыйны навуковы кіраўнік.

Цяпер пагаворым, як весці перапіску з патэнцыйным навуковым кіраўніком з Германіі, калі ён ці яна ўсё ж вам адкажа. Перапісвацца з нямецкім навуковым кіраўніком варта ветліва і абачна. Лісты мусяць быць кароткімі і адпавядаць заяўленай вамі мэце — лішняга не пішыце. Натуральна, што проста неабходна прытрымлівацца нормаў нямецкай перапіскі. Не забывайцеся пра стандартныя і ветлівыя звароты, накшталт “Шаноўны спадар альбо спадарыня”, а затым абавязкова пішыце ўводны сказ: “Дзякуй вам за вашу ўвагу” альбо “Я вельмі ўзячны вам за вашу цярплівасць”. Затым напішыце ў сваім пісьме толькі тое, пра што пісаць трэба, а вось пастароннія абстракцыі пакіньце пры сабе, прынамсі, да таго часу, пакуль вы  не пасябруеце з нямецкім прафесарам.

Яшчэ адным немалаважным пытаннем з’яўляецца пошук стыпендыі і матэрыяльнай падтрымкі. Калі ў вас бацькі заможныя, то вучыце мову, шукайце навуковага кіраўніка і проста едзьць абараняць сваю дысертацыю. Калі матэрыяльныя рэсурсы вашай сям’і гэтага не дазваляюць, то зноў жа пішыце ў Google на нямецкай мове запыт пра падтрымку замежных студэнтаў у Германіі. Ключавымі словамі тут могуць быць “стыпендыя” і “падтрымка” для замежных студэнтаў. І чытайце на знойдзеных вамі сайтах патрэбную інфармацыю. Відаць, часам будзе карысна не толькі пачытаць інфармацыю, а і пазваніць туды па тым жа Skype на іх мясцовы стацыянарны тэлефон і пагаварыць пра гэта.

Такім чынам, каб знайсці навуковага кіраўніка і абараніць дысертацыю ў Германіі трэба:

  1. вывучыць нямецкую мову на належным узроўні, не ніжэй за В2, а лепей на ўзроўні С1. Само сабой зразумела, што трэба прачытаць хаця б некалькі кніг па вашай спецыяльнасці і навуковай праблематыцы. І чытаць тыя кнігі трэба не “па дыяганалі”, а уважліва, разумеючы кожнае слова;
  2. знайсці праз інтэрнэт патэнцыйнага навуковага кіраўніка і дамовіцца з ім праз перапіску ўзяць шэфства над вамі;
  3. затым знайсці той фонд ці арганізацыю, якія гатовы фінансаваць вашу вучобу.

Яшчэ зазначу, што навуковая праблематыка, якой вы займаецеся і з якой вы будзеце звяртацца да патэнцыйнага навуковага кіраўніка павінна быць так ці іначай звязана з нямецкімі рэаліямі. Я не ўпэўнены, на жаль, што паэзія беларускага паэта Максіма Багдановіча будзе надвычай цікава немцам. Хаця тут яны, вядома, шмат губляюць. І наогул, немцы і іншыя еўрапейцы па-сутнасці проста адарваны ад нашай беларускай класікі. А вось калі параўнаць, скажам, таго ж Максіма Багдановіча з аналагічнай з’явай у нямекай паэзіі, то вашыя шанцы трохі падвышаюцца. Па шчырасці кажучы, нямецкім навукоўцам наўрад ці будуць цікавыя спецыфічныя нацыянальныя матывы, бо у сучасных еўрапейцаў цяпер зусім іншы лад думак, які скіраваны на пошукі інтэрнацыянальных і агульначалавечых сэнсаў.

Мяркуючы па асабістым вопыце, немцы ўсё больш схіляюцца да вялікіх абагульненняў і глабальнасці ахопу. Таму, калі і гаварыць пра рэальныя шанцы на поспех, то яго маюць прафесійныя гісторыкі, нашмат радзей культуролагі і толькі з вельмі асаблівымі тэмамі і ўжо, відаць, у апошнюю чаргу, сучаснай нямецкай навуцы будуць цікавыя нашы філолагі і лінгвісты. Праўда, у любым правіле бываюць і выключэнні.

Само па сабе напісанне і абарона дысертацыі ў Германіі возьме ў вас нямала часу. Трэба разлічваць на паўгады-год для пошукаў навуковага кіраўніка і на вельмі доўгую перапіску з ім. І яшчэ трэба быць гатовым да таго, што нямецкі кіраўнік не будзе адказваць вам хутка, часам перапіска будзе моцна зацягвацца. У сваю чаргу суіскальніку я б параіў адказваць на лісты прафесара аператыўна. Затым вам спатрэбіцца яшчэ каля года, каб знайсці сабе крыніцу фінансавання. Першы ліст і біяграфію можна падрыхтаваць і за тыдзень. Зразумела, што тыя тэрміны, якія я назваў вышэй, не абавязковыя, можа хто з вас справіцца і значна хутчэй, а абліва, калі мае шмат вольнага часу. У любым выпадку, чым раней вы возьмецеся за гэту сур’ёзную і адказную справу, тым вам будзе ляхчый давесці яе да лагічнага завяршэння.

Пасля ўсіх падрыхтоўчых прац вы складзецце і ўзгадніце разам са сваім навуковым кіраўніком час рэалізацыі вашых планаў і ўсё — у добры шлях! Адзінае, што застанецца напомніць, што дысертацыя ў Германіі — гэта не жарт і не пацеха, а цяжкая і адказная праца. Таму брацца за яе неабходна з усёй адказнасцю і пісаць яе чэсна і парадачна.

Кірыл Рэўтовіч