+375 29 2415744

+375 44 5415744

+375 17 3272929

Все контакты

Записаться на курсы

Зімовыя гісторыі

06 января 2018

Як адзначаецца Божае Нараджэнне ў Мексіцы? А што робяць фіны? Навошта ўзімку іўдэі запальваюць свечкі? На гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі адказаць нашыя слухачы 26 снежня падчас незвычайнага зімовага занятка, які быў падрыхтаваны маладымі выкладчыкамі школкі Сафіяй Ждановіч і Яўгенам Чарнышовым.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел замежныя госці: спадары Джымбо і Цуя.
Спадар Джымба нарадзіўся ў Шанхаі, Кітай, але адукацыю атрымаў у Лондане, дзе скончыў універсітэт па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя, бізнэс-адміністраванне і эканоміка». Ён носьбіт англійскай і кітайскай мовы і на дадзены момант вывучае рускую ў МДЛУ.

Спадар Цуя нарадзіўся ў Японіі, але выхоўваўся ў англамоўным асяроддзі. Скончыў універсітэт у ЗША, жыў і працаваў у Швейцарыі, Германіі і Дубаі. Спадар Цуя — лінгвіст і носьбіт англійскай, партугальскай і японскай моў. Зараз у МДЛУ вывучае рускую і іўрыт, цікавіцца беларускай мовай.
Іншаземцы распавялі свае зімовыя гісторыі, што дапамагло стварыць добрыя варункі для міжкультурнай камунікацыі.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала апытанка па фактах, пра якія шла гаворка ў часе занятку. Пераможцы атрымалі прыемную зніжку ў памеры 18 рублёў на наступны семестр 2018 года.

Напрыканцы ўдзельнікі напісалі нам прыгожыя пажаданні.У сваю чаргу мы хочам падзякаваць нашым студэнтам за вашыя адкрытыя сэрцы, якія натхняюць нас на стварэнне новых шляхоў да валодання замежнымі мовамі.