+375 29 2415744

+375 44 5415744

+375 17 3472929

Все контакты

Записаться на курсы

Як ЛінгваЛэндаўцы развітваліся з Летам

09 сентября 2018

Аднойчы спякотным летнім днём Варвара, Марыя, Ірына і Аляксандра сустрэліся “на базе” ЛінгваЛэнду ды вырашылі, што з летам трэба развітвацца гучна і весела, напрыклад, правесці “Летні Інтэнсіўны Метадычны Курс”. Такім чынам, апошні тыдзень лета выкладнікі ЛінгваЛэнд правялі за закрытымі дзвярыма, абмяркоўваючы розныя метады і тэхналогіі выкладання замежных моў, дзелячыся вопытам і назіраннямі.

Цяпер натхнёныя і шчаслівыя ЛінгваЛэндаўцы чакаюць новых і старых студэнтаў на занятках.

“Летні Інтэнсіўны Метадычны Курс” распрацаваны метадыстамі ЛінгваЛэнд Марыяй Стаховіч і Варварай Шчука ў супрацоўніцтве з намеснікам дырэктара па акадэмічнай працы Ірынай Гурковай і выкладнікам Аляксандрай Шудзейка.