+375 29 2415744

+375 44 5415744

+375 17 3272929

Все контакты

Записаться на курсы

Шлях на Вільню

26 ноября 2017

Без тэхналогій. Мара здзейснілася.

Пятая гадзіна раніцы 27 кастрычніка 2017 г. Сонейка яшчэ нават не збіраецца прачынацца,а мы ўжо накіроўваемся на Каменную Горку. А там? А там пачынаецца так добра вядомы кожнаму беларусу шлях на Вільню… Бо ўсе шляхі вядуць спрадвеку туды. Куды ж яшчэ? Па новыя веды. Па модныя лукі ды кавалак сапраўднага тварожнага сыру…

На гэты раз старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага збірае заўзятараў апошніх здабыткаў сучаснай методыкі выкладання англійскай мовы на два дні ў сценах Педагагічнага ўніверсітэту. Тэма канферэнцыі гучная і шматабяцальная — «ELT — with and without technologies” (“Выкладанне англійскай мовы — з тэхналогіямі або без”). Сярод хэдлайнераў Скот Торнбэры (Scott Thornbury), Гжэжаж Сьпевак, (Grzegorz Śpiewak) Джон Вулф (John Wolf), Расал Стэнард (Russell Stannard)… Спонсары: Амбасада ЗША, Брытыш Кансл (British Council), Макмілан (Macmillan), Пірсан (Pearson)…

На сцэну выходзіць зграбная кабета сярэдняга ўзросту. Гэта спадарыня Эгле Петроненэ (Eglė Petronienė), кіраўнік літоўскай супольнасці выклачыкаў англійскай мовы LAKMA (Lietuvos anglų kalbos mokytojų asociacija ). Яна лагодна ўсміхаецца і з упэўненасцю сапраўднай чараўніцы дазваляе цудам ахінуць усіх прысутных.

Скот Торнбэры (Scott Thornbury). Жывая легенда, бацька стаўпоў сучаснай методыкі, аўтар шматлікіх падручнікаў (у тым ліку настольных “Teaching Unplugged” і “Uncoverring Grammar”), сапраўдная энцыклапедыя. А насамрэч — просты, рухлівы чалавек, які шмат павандраваў па свеце ды знайшоў прытулак ў Іспаніі, дзе працягвае навуковую працу і дыстанцыйна выкладае у The New School у Новым Йорку. Нечакана кніжныя літары набываюць жывое аблічча, а мара апынуцца ў адным памяшканні са сп. Скотам — рэчаіснасцю.

Цікавым і нечакана захапляльным стаў выступ спадара Расала Стэнарда. Англійскі футбольны заўзятар-гуру методыкі паведаміў пра шматлікія спосабы, як зрабіць жыццё настаўнікаў больш тэхнагенным, але дапасавальным да тэхналогіяфобаў.

Варта сказаць некалькі слоў пра Гжэжажа Сьпевака, які сваім асабістым славянскім прыкладам натхняе на дасягненне новых вышынь у міжнароднай супольнасці выкладчыкаў англійскай мовы.

Хвіліны, гадзіны, …. два дні.

Мара здзейснілася. Стомленыя, але натхнёныя мы зноў у беларускай сталіцы, гатовыя выпрабоўваць новыя ідэі на практыцы.