+375 29 2415744

+375 44 5415744

+375 17 3272929

Все контакты

Записаться на курсы

Цікава для аматараў чэшскай мовы! Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот

20 декабря 2016

4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот, названы ў гонар знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы Сусанны Рот (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой.

 

Конкурс скіраваны на перакладчыкаў-пачаткоўцаў да 40 гадоў, заданнем якіх будзе пераклад дагэтуль неперакладзенага чэшскага празаічнага твора (мастацкай прозы). Канкурсанты перакладуць цэльны ўрывак выбранага твора памерам каля 10 нормастаронак з кнігі, выдадзенай у Чэшскай Рэспубліцы ў 2015 – 2016 гадах. На кожным моўным абшары будзе выбраны толькі адзін пераможца, якога вызначыць мясцовае кампетэнтнае журы. Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца ўжо апублікаваныя пераклады.

ТЭКСТ ДЛЯ ПЕРАКЛАДУ

У гэтым годзе журы ČC і IDU выбрала кнігу Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016).

 

УЗНАГАРОДА

Паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай.

ЗАДАННЕ І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Канкурсанты павінны даслаць уласны пераклад тэксту з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (раздзел І, “Zárodek”, с. 9–25), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2017 года на адрас semenova@czech.cz з тэмай “Конкурс маладых перакладчыкаў

ТЭРМІНЫ

  • Апошні дзень прыёму перакладаў: 31 сакавіка 2017 
  • Публікацыя вынікаў: да 15 траўня 2017 
  • Паездка пераможцаў у Чэшскую Рэспубліку: лета/восень 2017                                                         

    КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ

    Тацяна Лангашкава, дырэктарка Аддзелу праграм ČC, e-mail: langaskova@czech.cz

    Віктар Дэбнар, дырэктар літаратурнай секцыі IDU, e-mail: viktor.debnar@institutumeni.cz

Месца правядзення:

Franka, 24A

01030 Kyjev

Ukraine

 

Арганізатар:

Чэшскі цэнтр