+375 29 2415744

+375 44 5415744

+375 17 3272929

Все контакты

Записаться на курсы

5-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот

15 декабря 2017

Чэшскія цэнтры (ČC) і Чэшскы літаратурны цэнтр абвяшчаюць 5-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот, названы ў гонар знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы Сусанны Рот (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой.

Конкурс скіраваны на перакладчыкаў-пачаткоўцаў да 40 гадоў, заданнем якіх будзе пераклад дагэтуль неперакладзенага чэшскага празаічнага твора (мастацкай прозы). Канкурсанты перакладуць цэльны ўрывак выбранага твора памерам каля 13 нормастаронак з кнігі, выдадзенай у Чэшскай Рэспубліцы ў 2016 – 2017 гадах. На кожным моўным абшары будзе выбраны толькі адзін пераможца, якога вызначыць мясцовае кампетэнтнае журы. Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца ўжо апублікаваныя пераклады.

ТЭКСТ ДЛЯ ПЕРАКЛАДУ

Открыть

У гэтым годзе журы ČC і IDU выбрала кнігу Karl Veselý «Bomba★Funk» (выдавецтва BiggBoss, 2017).

УЗНАГАРОДА

Паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай.

ЗАДАННЕ І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Канкурсанты павінны даслаць уласны пераклад тэксту з кнігі Karl Veselý «Bomba★Funk» (раздзел 6, с. 104-118), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2018 года на адрас czechcentrekiev@gmail.com з тэмай “Конкурс маладых перакладчыкаў”

ТЭРМІНЫ

Апошні дзень прыёму перакладаў: 31 сакавіка 2018

Публікацыя вынікаў: да 15 траўня 2018

Паездка пераможцаў у Чэшскую Рэспубліку: лета/восень 2018

КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ