+375 29 2415744

+375 44 5415744

+375 17 3472929

Все контакты

Записаться на курсы

«The IH Barcelona ELT Conference». Уражанні

19 февраля 2018

  • 4
    Поделились

9-10 лютага 2018 г. спецыяліст нашай школы па методыцы выкладання моў Варвара Шчука прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «The IH Barcelona ELT Conference»,  арганізаванай INTERNATIONAL HOUSE BARCELONA для выкладчыкаў, менеджэраў і метадыстаў у Барселоне, Іспанія.

Вось яе ўражанні.

Гаўдзі, Калумб, Торнбэры, Гаконга і Шчука

Barkeno, Βαρκινών, Barkinṓn, Barcino, Barcilonum, Barcelona, Барселона, Барна… Адно з самых папулярных і ўлюблёных месцаў на вакацыі ў свеце (у тым ліку і беларусаў, канешне ж! Не толькі ж у Акропаліс ды на Беластоцкі рынак мы ездзім!).

Горад маляўнічага мора і чароўнай Саграды Фаміліі (Збавіцельны Храм Святой Сям’і, катал.: Temple Expiatori de la Sagrada Família). Горад, дзе можна з’есці тапас на кожным рагу, а віно танейшае за ваду.

Менавіта сюды, у горад, куды сымбалічна вярнуўся Калумб са свайго першага падарожжа ў Амерыку, ужо напрацягу 22 гадоў здзяйсняюць пілігрымку настаўнікі англійскай мовы са ўсяго свету, каб паслухаць і падзяліцца новымі ідэямі пра выкладанне мовы, якую стагоддзямі стваралі кельты, германцы, скандынавы, нарманы, нават не ўяўляючы, што ў дваццаць першым стагоддзі на ёй будуць размаўляць больш за мільярд чалавек.

5 пленарных паседжанняў, больш за 15 варштатаў ад лепшых фахоўцаў (Джон Філд (John Field), Скот Торнбэры (Scott Thornbury), Чіа Суан Чонг (Chia Suan Chong), Джо Гаконга (Jo Gakonga), Моніка Пултэр (Monica Poulter) і шмат-шмат іншых, удзельнікі з больш чым 20 краін свету (Велікабрытанія, ЗША, Андора, Іспанія, Славенія, Балгарыя, Польшча, Германія, Сінгапур, Беларусь, Расія, Румынія і інш.). Жыццёвыя прыклады, практычныя парады, натхняльныя размовы. Асабліва ўзрышала знаёмства з Джо Гаконгай — стваральніцай вядомага сярод выкладчыкаў рэсурсу EL-Training (http://www.elt-training.com/), якая апынулася сапраўдным жывым чалавекам, а не вобразам з экрану. Было вельмі кранальна проста пагутарыць з Джонам Філдам — чалавекам-легендай у сферы навучання разумення іншамоўнага маўлення на слых. Спадар Джон захапіўся ўзроўнем адукаванасці беларусаў. І канешне ж, Скот Торнбэры, які нават пажартаваў, што канферэнцыя павінна называцца яго імем.

Натхнёныя новымі ідэямі і планамі, мы зноў на Радзіме і чакаем нашых студэнтаў на занятках.