Нямецкая мова праз беларускую мову
Унікальныя і адзіныя ў Беларусі курсы "Нямецкая мова праз беларускую", дзе дапаможнай мовай выкладання і перакладу з’яўляецца менавіта беларуская мова. Самі заняткі, зразумела, вядуцца пры поўным дамінаванні нямецкай мовы. Найноўшая методыка выкладання нямецкай мовы праз беларускую, распрацаваная выкладчыкам, які навучаўся ў Германіі, заснавана на шматлікіх беларуска-нямецкіх моўных паралелях. Падчас выкладання дбайна ўлічваецца менавіта той лексічны матэрыял, які з’яўляецца тоесным ці падобным у абедзвюх мовах: беларускай ды нямецкай. Паколькі ў беларускай і нямецкай мовах і сапраўды назіраецца значная колькасць падобных словаў і нават некаторых граматычных канструкцый, то гэта, з аднаго боку, стварае псіхалагічны камфорт у засваенні замежнай мовы, а з другога боку, такая акалічнасць яшчэ і значна спрошчвае сам працэс выкладання. Такім чынам, унікальнасць методыкі выкладання абгрунтоўваецца вялікай колькасцю нямецка-беларускіх моўных паралеляў: Zwiebel— цыбуля, wandern—вандраваць, Zucker— цукар, malen— маляваць, spazieren— шпацыраваць, härten — гартаваць, drucken — друкаваць, Zügel— цуглі, Los— лёс, Dach— дах, retten—ратаваць, handeln— гандляваць, danken— дзякаваць, Pinsel—пэндзлік, müssen — мусіць, richtig— рыхтыкі г.д. Зразумела, што усе гэтыя моўныя паралелі ўзнікалі ў розныя часы і эпохі, тым не менш, менавіта іхняя наяўнасць у значнай меры спрошчвае вывучэнне нямецкай мовы праз беларускую ў рамках найсучаснейшага курса “Нямецкая мова праз беларускую”. Прыходзьце да нас і мы з вялікай ахвотай ды прафесіяналізмам дапаможам вам лягчэй і хутчэй засвоіць базавыя камунікатыўныя элементы нямецкай мовы. Дарагія сябры, мы навучым вас:- гаварыць па-нямецку пісьменна і прыгожа. Вы зможаце сфармуліраваць нават самыя складаныя думкі па-нямецку;
- чытаць неадаптаваныя тэксты на нямецкай мове;
- успрымаць нямецкую мову на слых;
- пісьменна пісаць па-нямецку;
- засвоіць велізарную колькасць слоў і лёгка ды нязмушана карыстацца гэтымі лексічнымі адзінкамі ў зносінах з носьбітамі нямецкай мовы;
- разумець граматычны лад нямецкай мовы і будову нямецкіх сказаў;
- і шмат што яшчэ.